Ніва № 38 (3045), 21 верасня 2014 г.

Беларускі міф у Беластоку

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Ці трэба было брацца аж за беларускі міф, каб быць павышаным ці падымацца ўверх у нейкай іерархіі? Ці трэба адмаўляцца ад беларушчыны, каб быць кімсьці большым? — з гэтых пытанняў пачаў журналіст і аглядальнік Павел Смаленскі дэбаты «Беларускі міф» у яго беластоцкай частцы ў рамках фестывалю «Усход культуры — Іншае вымярэнне». У адпаведнасці з гэтым дэвізам трохчастковае абмеркаванне адбылося ў Крынках у час сёлетняга «Трыялогу», арганізаванага Фондам «Віла Сакрата» па ініцыятыве Лявона Тарасэвіча (мы пісалі аб ім шырока ў жнівеньскіх нумарах «Нівы»). Удзельнікамі дыскусіі ў падляшскай сталіцы былі праф. Станіслаў Шушкевіч, старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі ў 1991-1994 гг. (фактычна ў той час галава дзяржавы), гісторык праф. Алег Латышонак, святар і журналіст Радыё Рацыя Канстанцін Бандарук.

На пытанні, пастаўленыя ў пачатку Паўлам Смаленскім, адказаў праф. Латышонак:

— Для мяне асабіста праблема адмаўлення ад беларушчыны не існавала. У Беластоку гэтая праблема была больш складаная, але беларусы ад Бельска або Гайнаўкі і ваколіц не мелі праблем са сваёй ідэнтычнасцю. Гэта падстава, з якой можна спазнаваць свет і людзей.

Канстанцін Бандарук, пакуль аднёсся да гэтых пытанняў, спытаўся:

— Ці я павінен казаць па-польску?

З залы прагучала: — Так!

Канстанцін Бандарук:

— А чаму? Вядома, я магу, але гэта не будзе тое. Сакрат Яновіч казаў, што «можаш пісаць як (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF