Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Курган

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

У Макаўцы злажу з аўтобуса і кіруюся ў бок Рыбакоў. Недзе ў свеце людзі ходзяць па шаўкавістай зялёнай траўцы, нібы па мяккім дыване, збіваючы бліскучыя кропелькі расы, і слухаюць рознагалосую песню птушак. Лёгкі ветрык гойдае галінкі дрэў, шапаціць лісце, журчыць ручаёк. Сонейка сагравае ўсё наваколле. Водар кветак запаўняе паветра. Зялёным полымем гараць лугі. У кустоўі свішча салавей. Ля дарогі ляціць матылёк светла-жоўтага колеру. Паветра напоўнена пахам чаромхі. Над духмянымі кветкамі гудуць працавітыя пчолы. Уверсе жаваранкі і белыя воблачкі. Плывуць паволі, амаль не плывуць. Лёгкі ветрык прыносіць пах першых пракосаў. І на душы так прыемна, светла...

Гэта недзе ў свеце. А на дарозе з Макаўкі ў Рыбакі асфальт. І сонейка таксама сагравае ўсё наваколле. Паветра напоўнена пахам асфальту. Усюды ціш. Белыя воблачкі плывуць паволі, амаль не плывуць. Мяккі асфальтавы дыван намагаецца прысабечыць падэшвы маіх туфляў, прыходзіцца сходзіць на яго абочыну і збіваць пылок з засохлых раслінак. Недзе ў свеце ўзнёсла, паэтычна, а на асфальтавай дарозе з Макаўкі ў Рыбакі — наадварот, непаэтычна. Такую дарогу, здаецца, немагчыма апісаць прыёмамі, якімі карыстаецца паэзія. Такая дарога здаецца быць бяздушнай, непрыстойнай, амаль вульгарнай. І магчыма, што такую дарогу выпадала б апісваць вульгарнай лексікай.

Гэтай дарогай іду з мусу, а ў думках у мяне іншая дарога, якою калісь з Рыбакоў было бліжэй у Нарву, чым пакінутай для (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF