Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Прыйшлі, прыбралі і ўсё

Іаанна ЧАБАН

— Гляньце, мабыць, беластоцкія прыехалі, — прыклеіліся да акна касіркі крынскага банка.

Вулічныя падзеі на хвіліну адвярнулі іх увагу ад чакаючых у чарзе кліентаў. Такога яшчэ свет не бачыў, каб па руінах, па кучы друзу ў вясельнай сукенцы скакаць.

— Віншую ідэі, — звяртаюся да маладажонаў.

— Мы толькі праездам, а ўвогуле, што гэта за камяні?

— Сапраўды не ведаеце? — апускаю сківіцу у здзіўленні. — Гэта ж руіны найстарэйшай у Крынках Вялікай сінагогі.

Вялікая, тады яшчэ драўляная, сінагога ўзнікла у другой палове сямнаццатага стагоддзя. Неўзабаве, у 1687 годзе, стала яна месцам з’езда Сейма літоўскіх жыдоў. Двухпавярховы мураваны, класіцыстычны будынак паўстаў у 1756 годзе, два гады пасля вялікага пажару мястэчка. Тады Крынкі былі другой па велічыні, зараз пасля гродзенскай, жыдоўскай гмінай. Сінагогу пабудавалі з чэсаных гранітных блокаў на вапнавым растворы. Вялікія валуны кацілі па спецыяльна нарыхтаваных доўгіх на некалькі дзясяткаў кіламетраў тратуарах. Разам з прасторнымі сенцамі і двума бабінцамі яе аб’ём дасягаў 7400 кубаметраў. Атынкаваны, на плане прамавугольніка з двухскатным дахам будынак быў звернуты фронтам да рынку. Паўтара стагоддзя пазней, у рэвалюцыйных хваляваннях 1905 года ў сценах Вялікай сінагогі праходзілі палітычныя мітынгі.

Першае паражэнне крынская „Бэтг га кнэсэт” пацярпела ў час Другой сусветнай вайны. Тады нямецкія акупанты пераўтварылі яе ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF