Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Вайна і чыгунка (ч. VІІ)

Уладзімір КЛІМЮК

Успаміны Уладзіміра Клімюка, народжанага 18 лістапада 1923 года ў Цісоўцы, сына Іосіфа і Анастасіі.

У 1950-х гадах пасажырскія паязды прыязджалі толькі на станцыю Нараўка, станцыі ў Семяноўцы не было, а таварныя цягнікі курсіравалі за граніцу. Некалькі гадоў пасля вайны польскія і савецкія ўлады спланіравалі пабудаваць недалёка граніцы перагрузачныя рампы для лёгкіх і цяжкіх машын на выпадак вайны з заходнімі дзяржавамі. Гэтай маштабнай работай загадвалі майстры з цэнтральнай Польшчы, а чорнарабочымі былі сотні мясцовых людзей. Работа прасоўвалася хутка, будаўнічых матэрыялаў не бракавала. Станцыю Семяноўка пабудавалі на месцы ранейшай горкі, раскапаўшы яе на плошчы даўжынёй каля кіламетра і шырынёй у некалькі сот метраў; вывезлі адтуль пад мільён кубаметраў зямлі. На станцыі Семяноўка сходзяцца нармальныя і шырокія пуці, там мае сваю сядзібу пагранахова, таможня, мясцовая чыгуначная адміністрацыя руху і перагрузкі. Да часу змены грамадскага парадку ў Польшчы працавала там многа людзей, не толькі мясцовых, але даязджаючых таксама з Гайнаўкі, Чаромхі ці навакольных вёсак.

Шмат людзей жыло ў вёсцы Плянта і працавала на станцыі Нараўка. Трэба было ладзіць сходы, абучэнні, акадэміі з нагоды розных святаў, але не было для гэтага адмысловага памяшкання. Кіраўніцтва дарожнага аддзела ў Седльцах запрапанавала арганізаваць працаўнічую святліцу ў свабодным памяшканні вакзальнага барака пад эгідай чыгуначнага (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF