Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Чаромуха (ч. ІІ)

Марыя САШКА

Віцюсь, золатка, хлопча-рыбалоўча, будзеш мілы? — кінула яна з таго берага. — Я па чаромуху, пад вадаспад; да Белай гары далекавата, дзе мост: кладка, вось, побач, ды я ўсё жыццё яе баюся, сама не перайду, бабахну ў яму, захлябнуся; як у песні можа быць Віцюсь: „перавязі мяне, казак, цераз быструю воду...”.

Ён перабег праз кладку да Міські. Глядзеў на яе як бы першы раз! Якая статная, сапраўды, сёння чамусь асабліва; у сукенцы якой! Як яна ляжыць на ёй! У гэткія лісточкі-лапкі-гарошкі-кветачкі з зельцам усялякім, колькі яго рознага, як луг гэткі наўкруг! Што за грудзі, як бы дагэтуль і не было ў яе такіх! Бацькі-матушкі! — якія ў яе навокал прывабнасці!..

„Суседзік дарагі, ты трымай-прыцісні мяне б-о-л-е-й! А то выкаўзну, ей-ей! У-ж-о ў маёй мазгаўніцы вада пачынае бушаваць-круціцца, анёлы святыя!..” — „Ты ўверх глядзі, Міська..” — ён узяў яе пад рукі, прытуліўся да яе цёплых, дрыжачых плячэй, і — п-а-й-ш-л-і!!!

Яны былі ўжо на тым баку, але стаялі, з-а-б-ы-л-і-с-я ад сябе а-д-а-р-в-а-ц-ц-а, а-д-дз-я-л-і-ц-ц-а не хацелі!!! Міська павярнулася, абхапіла Віцюсеву галаву, глянула ў сінь-сіняву блакітную яго вачэй з даўжэзнымі вейкамі, прыпала соладка да губ: „Гэта перавозчыку праз наша мора шырокае! — засмяялася. — Іду па пахань-чаромуху белую!..” — „Мяне в-о-зь-м-е-ш?..” — „Тады вядзі да нашай Ніягары!..”

* * *

За вялікім ровам, дзе меншыя і большыя горкі-грады вядуць на Белую (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF