Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Фэст на развітанне з летам

Янка ЦЕЛУШЭЦКІ

У Старым Ляўкове (Гайнаўскі павет) беларускія фэсты традыцыйна адбываюцца ў самым канцы жніўня. Пару гадоў таму ў яго арганізацыю ўключалася кіраўніцтва мясцовай керамічнай фабрыкі і ён быў больш багаты, з рознымі конкурсамі, між іншым, літаратурным — на верш, песню або вершаваную рэкламу ляўкоўскай керамічнай фабрыкі, лепкі з гліны і на найлепшага вудзільшчыка. Адбываліся спартыўныя спаборніцтвы ў розных відах спорту. Можна было агледзець адмысловыя выстаўкі ляўкоўскіх керамічных вырабаў.

Я добра памятаю фэст спалучаны са святам ляўкоўскіх керамікаў у 2008 годзе. Вёў яго Марк Скамароўскі, які таксама вельмі прыгожа спяваў сола польскія і беларускія песні. Мясцовая фабрыка святкавала сваё саракагоддзе. Я напісаў тады верш на беларускай мове „У Ляўкове свята”, Мікалай Мяжэнны напісаў да яго ноты і атрымалася песня. Спявалі яе „Цаглінкі”. Надрукавалі яе ў „Ніве” № 37 у 2008 годзе разам з маім допісам пра фэст. Прыгадаю, што ў 2009 годзе на фэсце выступіла сямнаццаць калектываў, у 2010 годзе на фэст запрасілі дзесяць калектываў. Што ж, прайшлі гады. Цяпер народны фэст ладзяць выключна войт Нараўчанскай гміны і Гмінны асяродак культуры ў Нараўцы. Інакш яго ўвогуле не было б.

Сёлета ў апошнюю суботу жніўня на беларускі фэст у Старое Ляўкова прыехалі калектывы „Twister” i „Heven”, кабарэ „Podlaskie Babeczki”, „Бяседнікі” ды ўпершыню славуты тэнар Міхал Скепка (наш зямляк з вёскі Пасекі каля Семяноўкі) з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF