Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Беларускае «Іншае вымярэнне» (2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

— Гэта вельмі аптымістычна, што на Беласточчыне ёсць тыя, хто займаецца беларушчынай, развіццём беларускай мовы і яе дыялектамі. Адна сапраўдная культура да другой дадаецца толькі са знакам плюс. Гэтаксама ёсць з беларускай культурай на Беласточчыне і беларускай у нашай краіне, — сказаў «Ніве» Станіслаў Шушкевіч, у 1991-1994 гадах старшыня Вярхоўнага Савета Беларусі (у той час галава дзяржавы) пасля прапрэм’еры фільма Міколы Ваўранюка «Гавораць беларусы Падляшша». Гэты саракахвілінны дакумент быў паказаны ў Беластоку ў рамках сёлетняга фестывалю «Усход культуры — Іншае вымярэнне». Таксама вядучыя кінадакументалісты з Беларусі Вольга Дашук і Віктар Аслюк з нагоды гэтага чатырохдзённага мерапрыемства паказалі свае кранаючыя кароткаметражныя дакументальныя карціны.

Падчас паказу фільма Міколы Ваўранюка зала ў Галерэі Сляндзінскіх трашчала па швах. Галоўнымі героямі фільма з’яўляюцца жыхары нашага рэгіёна, якія гавораць на розных дыялектах беларускай мовы:

— Гэта фільм у першую чаргу аб мове, на якой гавораць беларусы Беласточчыны. І гэта не адна мова, — аб’явіў перад паказам фільма рэжысёр, які супрацоўнічае з тэлеканаламі Беласток і Белсат ды з Радыё Рацыя.

— Фільм заснаваны на слове не мусіць быць асуджаны на правал, — дадаў ён з надзеяй, што потым пацвердзілі гарачыя апладысменты.

На яго думку, асіміляцыйныя і дэмаграфічныя працэсы непазбежна прывядуць да знікнення (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF