Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Фэст беларускай культуры ў Орлі

Аляксей МАРОЗ

Арлянская гміна — адзіная ў Польшчы ўстанавіла дошкі і ўказальнікі з назвамі населеных пунктаў на польскай і беларускай мовах. У Комплексе школ з дадатковым навучаннем беларускай мовы імя Арлянскай зямлі адбываецца адукацыя па-беларуску. У гэтай гміне людзі, якім блізкая беларуская мова і беларуская культура, арганізуюць беларускія мерапрыемствы. Фэст беларускай культуры «Арлянскія сустрэчы», які ладзяць войт Пётр Сэльвесюк і Гмінны асяродак культуры ў Орлі, стаў пастаянным гмінным мерапрыемствам і здабыў вялікае прызнанне як сярод мясцовага насельніцтва, так і ў прыезджых.

Публіцы, дзе большую частку састаўляюць людзі сталага і пажылога ўзросту, падабаюцца нашыя народныя і эстрадныя беларускія песні і дадатковыя атракцыёны. Дзеткі вельмі ахвотна гуляюць у гарадку гульняў, адкуль музыку слухаюць таксама іх бацькі, а моладзь прыбывае на «Арлянскія сустрэчы», каб пры песнях паразмаўляць з сябрамі перад пачаткам школьнага года, паколькі мерапрыемства традыцыйна ладзіцца напрыканцы жніўня.

У гэтым годзе ХІІІ Беларускі фэст «Арлянскія сустрэчы» адбыўся 30 жніўня, у суботу, што ў параўнанні з мінулымі гадамі, калі імпрэза ладзілася ў нядзелі, мела свае добрыя і адмоўныя бакі. На наступны дзень, у нядзелю, можна было адпачыць пасля суботніх гульняў, але паколькі субота лічыцца будным днём, частка сялян працавала ў полі. Едучы ў Орлю на фэст, бачыў я людзей працуючых на полі, апярэджваў трактары. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF