Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Мінскія візіты міністра

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Перафразуючы польскую прымаўку, я нядаўна ўсклікнуў: «Калі трывога, то... у Беларусь!» Працёр я вочы ад здзіўлення, калі пачуў, што польскі міністр сельскай гаспадаркі Марэк Савіцкі нядаўна двойчы (14 жніўня і 1 верасня) падаўся з візітам у Мінск. Пакуль, на ўзроўні міністраў, такія візіты былі немагчымыя, за выключэннем кіраўнікоў замежных спраў і культуры. І тут раптам маеш! Акрамя таго, міністр Савіцкі даў інтэрв’ю рэжымнаму тэлебачанню АНТ, цытаванаму дзяржаўным агенцтвам БелТА і прадбачыў (інфармую за Польскім агенцтвам друку), што Польшча разглядае магчымасць стварэння ў Беларусі сумесных прадпрыемстваў перапрацоўкі польскіх харчовых сыравін. Беларускае агенцтва цытуе міністра: «Мы актыўна шукаем новыя рынкі збыту, гаворка ідзе аб Злучаных Штатах і Канадзе. Вядома, мы таксама зацікаўлены ў больш цесным супрацоўніцтве з Беларуссю. Гэта ж нашы суседзі. Беларускі бок паставіў нам, аднак, пэўныя ўмовы — каб уваходзіць у Беларусь не са сваім таварам, таму што ніхто не будзе далей яго прадаваць, але са сваімі інвестыцыямі і тэхналогіямі».

Дадаў ён, што калі ў Беларусі будзе арганізавана перапрацоўка польскай сельскагаспадарчай прадукцыі, то Беларусь будзе распаўсюджваць яе на сваім рынку, і сама павялічыць продаж уласнай прадукцыі ў Расію: «Будзем разглядаць пытанне аб стварэнні сумесных прадпрыемстваў на ўсіх узроўнях. Адбудуцца сустрэчы на тэму інвестыцый». Як сказаў, Польшча пачала абмяркоўваць планы з (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF