Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Ці мая сястра выратуе свет?

Міраслаў ГРЫКА

Не такое мела быць дваццаць першае стагоддзе! Калі Еўропа, прыгнечаная дзвюма жорсткімі войнамі, пачала будаваць новы парадак, заснаваны на мірным супрацоўніцтве паміж народамі, можна было спадзявацца сытай, адносна мірнай будучыні. Амаль кожны еўрапеец даў спакусіцца мляваму бачанню трывалага міру і ідучага за ім развіцця цывілізацыі. Еўропа явілася ўсім быццам апора бяспекі і росквіту. І вось раптам на яе ўсходніх межах вырас пуцінскі нарыў, перапоўнены ваеннай рыторыкай і агрэсіўнай прагнасцю. Ён выліўся ўжо на частку Украіны — ці пераліецца на Польшчу і іншыя краіны Захаду? Раптам да грамадскасці пачалі прасочвацца цьмяна фармуляваныя пагрозы кінуць атамную бомбу на Варшаву. Раптам Еўропа пачала ўзбройвацца. Дэпутат Дзяржаўнай думы Расіі Жырыноўскі адкрыта кажа пра пачатак трэцяй сусветнай вайны. Гэта праўда, што гэты чалавек псіхічна неўраўнаважаны, але калі расійскія выбаршчыкі даюць яму свае галасы, і ён на працягу многіх гадоў з’яўляецца членам вышэйшых улад, гэта падымае пытанне аб тым, ці не патрэбнае ім тэрмінова псіхіятрычнае назіранне. Ці, мабыць, яны маюць рацыю? Дваццатае стагоддзе было названа шалёным. Якое імя будзе мець наступнае? Ніхто не згадвае пра канец свету, найбольш інтэнсіўна чаканы на мяжы стагоддзяў. Сёння мы чуем пра канец нейкай эпохі; эпохі вытанчанай культуры і цывілізацыі; эпохі надзеі і веры ў мудрасць чалавека; эпохі стабільнасці і свету. Ці наступную па ёй эпоху назавем часам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF