Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Палітычны покер

Віктар САЗОНАЎ

Пятага верасня ў сталіцы Беларусі быў падпісаны пратакол па выніках пасяджэння кантактнай групы па Украіне. Сама назва гэтага дакумента ўжо гаворыць за сябе. „Пратакол па выніках кансультацый Трохбаковай кантактнай групы адносна сумесных крокаў, скіраваных на імплементацыю Мірнага плана Прэзідэнта Украіны Пятра Парашэнкі і ініцыятыў Прэзідэнта Расіі Уладзіміра Пуціна”.

Ну чаго добрага можна чакаць ад дакумента з такой назвай? Шэраг аналітыкаў ужо прадказваюць яму нядоўгае існаванне, калі такое будзе ўвогуле. Бо „план Парашэнкі” і „ініцыятывы Пуціна” — рэчы дыяметральна супрацьлеглыя. Па іх у прынцыпе дамовіцца немажліва. Кіраўнік Украіны марыць пра незалежную дзяржаву ў яе непарушных межах, уключаючы Крым, а таксама Луганскія, Данецкія ды іншыя ўкраінскія тэрыторыі. Ну а Пуцін Крым абвясціў тэрыторыяй Расійскай Федэрацыі, спрэчнымі землямі лічыць не тое што той Луганск з Данецкам, але нават і Адэсу, а ўкраінскую дзяржаўнасць разглядае як недарэчную памылку гісторыі, якую трэба тэрмінова выпраўляць. Зрэшты, чым ён паслядоўна, апантана ды паспяхова і займаецца апошнім часам.

Дык вось, па законах жанру, калі два такія супрацьлеглыя погляды ўсаджваюцца за адным сталом для падпісання агульнавыпрацаванай канцэпцыі, то гэта можа азначаць толькі адно — што як мінімум адзін з бакоў прадстаўляе падманшчык, шулер. Таксама здаўна вядома яшчэ з тэорыі і практыкі картачных гульняў у покер, бакару і нават у дурня, што (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF