Ніва № 37 (3044), 14 верасня 2014 г.

Рэанімацыя або Аднаўленне памяці

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Вясёлка ўсміхнулася над Крынкамі і жураўлі праляцелі, калі шматметровы паток вады страляў у неба з мясцовых руін Вялікай сінагогі на скрыжаванні вуліцы Гарбарскай і Школьнага завулка. Дакладна з таго месца, дзе дзясяткі гадоў таму чыталі і тлумачылі Тору.

— Рэанімацыйнай працэдурай было вяртанне гэтаму месцу дыхання, стварэнне прасторы, якая будзе жыць. Увядзенне крыніцы вады ажыўляе і зноў вызначае гэтае месца — свой арт-праект ажыццявіў тут скульптар, аўтар установак, няраз звяртаючыся да праблем прамінання і Халакоста, чые працы знаходзяцца ў найбуйнейшых калекцыях свету, прафесар Міраслаў Балка.

Мерапрыемства было злучным звяном паміж «Трыялогам», завершаным некалькі дзён таму ў Крынках, і фестывалем «Усход культуры — Іншае вымярэнне». На другі, суботні, дзень «Трыялога» (23 жніўня) маэстра Балка завёў яго ўдзельнікаў у высокія на некалькіх метраў зараслі поўныя разнастайнай дзікай расліннасці. Распавёў аб праекце, да рэалізацыі якога пераканаў яго іншы сусветнавядомы мастак праф. Лявон Тарасэвіч, стваральнік «Трыялога» — працягу «Беларускіх трыялогаў» Сакрата Яновіча.

— Мы не можам пачынаць прац сёння ці заўтра, таму што гэта яўрэйскае свята. Пачнем у панядзелак. Я запрасіў да высякання кустоў добраахвотнікаў, назваў я іх дружынай. Расліны збярэм і апішам з дапамогай эксперта па батаніцы, — сказаў ён тады.

Паказваў зашклёныя рамы, у якіх апынуцца расліны з іх (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF