Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Каля Ляўкова чорны кот

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Як з чыгуначнай станцыі Нараўка зайсці ў Ляўкова? Калісь, калі яшчэ там не ездзілі пасажырскія аўтобусы, шматлюдны тады вясковы народ карыстаўся чыгункай. Найчасцей было гэта вучнёўства, ільвіная доля якога хадзіла на станцыю пяшком, пратоптваючы зручныя, каратаючыя дарогу сцежкі. Гэта было калісь, а цяпер станцыя бязлюдная, а па колішніх сцежках і сляды прапалі. Цяпер асталіся толькі асфальтоўкі, а дакладней кажучы — ваяводская дарога ¹ 685. Якая гэта дарога між Станцыяй — так было ў Ляўкове прынялося называць Плянту — і менавіта Новым Ляўковам, нашым чытачам, мяркую, вядома, бо яна заўпарцілася трымацца Польшчы Б. А мне заўпарцілася пакарыстацца нейкім альтэрнатыўным шляхам...

Калісь людзі проста з перонаў не ішлі на афіцыйную дарогу, тады з брукавым насцілам, толькі перасякалі таварныя пуці; калі на іх стаялі эшалоны, людзі пераходзілі рэйкі пад счапленнямі. Небяспечна гэта было, але ўдавалася. Цяпер тых таварных пуцёў на станцыі ўжо няма, адно на іх месцы расце прырода. А за імі, за паралельнай да галоўнай чыгункі палявой дарогай — чарговая таварная станцыя з пяці, бадай, пуцёў, пабудаваная бадай яшчэ пры Гамулцы, для фарміравання эшалонаў з ляўкоўскай цэглай. А ад гэтай станцыі чыгуначная ветка да керамічнага ляўкоўскага завода. Значыць — альтэрнатыўны шлях у Ляўкова...

Зарасла гэтая станцыя прыродай таксама і спачатку я пакарыстаўся паралельнай да яе дарожкай, па якой, відаць, яшчэ час ад часу (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF