Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

„Мы тут былі”

Іаанна ЧАБАН

— А што гэта тут? — прабуюць даведацца пажылыя пенсіянеркі, суседкі галерэі „Крынкі”.

— Людзей шмат і ўсе прыезджыя. Мабыць, яны беларусы, — дадумваюцца пахаваныя па сваіх хатах крынчане. — Столькі іх тут адначасова — даволі небяспечная з’ява.

— Я ўжо хадзіла паглядзець, — гутараць паміж сабою суседкі-пенсіянеркі.

— А я яшчэ не. Я потым цішком увайду.

— Як той злодзей?

— Цяпер баюся, яшчэ дзе нашпараць і што будзе?

— Учора да паловы адзінаццатай стукаліся ў кіназале, я ж тут жыву. Сёння ў парк мо спаць пойдзем.

— Я была там ужо, глядзела, усё спадабалася. Такое колішняе, нашае. І Крынкі таксама на адным здымку бачыла.

Пятніца, 22 жніўня, 6 гадзін вечара. Пачынаецца пятнаццаты „Трыялог”. З чаго? Канешне, з вернісажу. На белых сценах галерэі „Крынкі” чорна-белыя выяўленні быццам мясцовых, старых завулкаў. Іх аўтар — Тадэвуш Ролькэ. Выглядае як з уласнага здымка — чорная вопратка „версус”, стыльная, сівая прычоска.

— Маю такое шчасце, — сказаў на адкрыцці мерапрыемства Лявон Тарасэвіч, — сустракаць у сваім жыцці знакамітых фатографаў. Першага, Віктара Дэдэрку, знайшоў на Старым Месце ў Варшаве ў 1972 годзе. Ён загаварыў да мяне па-беларуску. Другім быў Тадэвуш Ролькэ. З ім я пазнаёміўся ў 1984 годзе на вуліцы Фоксаль. Так я стаў наглядаць за ціхім Тадзем Ролькэ — гісторыяй польскай фатаграфіі.

Люблін, Варка, Гара-Кальварыя, Украіна. Памыліліся тыя, якія ўпэўнена (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF