Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Вайна і Чыгунка (ч. VІ)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Уладзіміра Клімюка, народжанага 18 лістапада 1923 года ў Цісоўцы, сына Іосіфа і Анастасіі.

Немцы, адступаючы перад наступленнем саветаў, нішчылі чыгуначныя аб’екты. Апошні іх поезд вёз жаўнераў, якія мінамі ўзрывалі чыгуначныя масты, вакзалы ды кожную рэйку рвалі папалам. Пуць рабіўся непрыгодным, што тармазіла наступленне саветаў, якія тады мусілі карыстацца дарогамі, якія таксама былі мініраваны. Савецкія сапёры хутка пабудавалі чыгуначныя драўляныя масты на палях цераз Нарву і Нараўку. Побач чыгуначнага моста на Нараўцы каля Сушчага Барка пабудавалі яны таксама дарожны мост, па якім ехаў конны ваенны табар і праходзіла пяхота за першай лініяй наступаючага фронту. Некалькі месяцаў пасля вызвалення нашых зямель, у 1945 годзе цягнікі рухаліся са скорасцю да сарака, а па мастах — да пяці кіламетраў у гадзіну; перад апошнімі стаялі асцерагальныя знакі. Помню, як я ехаў пасажырскім поездам у Седльцы, то мост на Бугу, даўжынёй каля ста метраў, так хістаўся, што пасажыры баяліся, каб ён дзе не перакуліўся, калі б нейкі элемент моста не вытрымаў, але такіх выпадкаў не было.

Працу на чыгунцы пачаў я 1 жніўня 1944 года звычайным рабочым. Маім пуцявым майстрам быў Арсень Данілецкі з Падляўкоўя, меў ён пад сабою звыш дзесяці рабочых на адрэзак каля васьмі кіламетраў. Было ў нас многа работы — падмена перагнілых шпал, падмена пашкоджаных рэек, рэгуліроўка пуці, праполка пуцявога палатна з пустазелля, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF