Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Чаромуха

Марыя САШКА

Віцюсь пад’ехаў пад хату Старчукоў. Там стаялі Франак Палянскі, Пецька Васілюк і яна, Старчучка. Віцюсь спытаў: „Куды едзеце? Франак на фордзі? Мяне возьмеце ў рэйд-сафары?..” Дзяўчына спытала: „На трэцяга пішашся, пане Янкоўскі? Вось, містэр Палянскі на шпацыр мяне заве-кліча, на ягаднік прапануе, у Альхоўскі кут, матрас — дадаў — надуўны мае, мякка будзе!.. Ехаць, кажу я, з кіламетр-два, давай да мяне, тут бліжэй, у фасолю ці капусту...” — І яна ўдарыла Франка па твары... Той сцярпеў, не адзываўся, выходзіць — такое не першы раз... „Ну, Віцюсь, далучыш? У мае палацы-сад-агарод пойдзеш? Па дарозе — каб хутчэй было — я сама майткі здыму!.. Маўчыце ўсе!?. Замуравала вас, ахвотнікі, смельчакі? Анямелі?.. Вось, яшчэ адзін трэцца, Ванёк Зубрыцкі, дасцігае; і Міхась Бароўскі, бачыце, бяжыць да статку, аж гікае-прагне; бярыцеся за рукі, пайшлі gruppen sex весяла саставім-пакажам!..

Такой Старчучкі ніхто з іх не знаў, не ведаў: дай ёй тапор-сякеру-меч-касу — парубае, пачвяртуе, пасоліць!.. Трэба было бачыць яе вочы, калі яна — як ашалелы конь-мустанг з прэрыі храпы раздула, словы кінула: „Пайшлі вы, кабяліны, цечка сабачая!.. Ах, Віцюсь-Віцёк-пане Янкоўскі, няўжо і ты сюды наровіш-пхаешся? У табун гэткі бугаёў недакормленых? Чаго ты ў такі час прыплёнтаўся, ці ж ты такі як гэтыя патрэбнікі-спаднічнікі?.. Адыдзі, Віцюсь, ад грэху, запускай свой матор у Беласток, не табе ў гэтай валачбе месца, сярод пасвісцёльнікаў!..

А вы ўсе (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF