Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны

Сяргей ЧЫГРЫН

Ад гарадзенскага гісторыка, краязнаўца, грамадскага актывіста, сталага аўтара тыднёвіка „Ніва” і беларускага Радыё Рацыя Уладзіміра Хільмановіча атрымаў я падарунак — яго новую кнігу „Каляндарны краязнаўчы даведнік Гарадзеншчыны (дні і гады, асобы і падзеі)”. Яна выйшла ў вядомай серыі „Гарадзенская бібліятэка” ў Гародні. Наогул, скажу шчыра, што мне заўсёды прыемна трымаць у руках новыя кнігі сваіх сяброў ці тых, хто піша пра Беларусь. Уладзімір Хільмановіч не часта выдае свае кнігі, хаця напісана ў яго шмат, задумак многа, але, як ён кажа, не паспявае ўсё зрабіць. Сапраўды, усяго не ахопіш, бо на гэта патрэбны час і здароўе. Тым не менш, Уладзімір Хільмановіч зрабіў для Гарадзеншчыны нямала. Давайце прыгадаем зробленае гэтым таленавітым чалавекам, якога я паважаю і якім ганаруся, з якім я сябрую ўжо шмат гадоў.

Уладзімір Хільмановіч у свой час быў кіраўніком шэрагу адукацыйных праектаў, сурэдактарам серыі брашур для настаўнікаў „Праз адукацыю — да грамадскай супольнасці” (выйшла 10 кніг у Шчэціне ў 2001-2006 гадах), адзін з аўтараў і рэдактараў кнігі „Białoruskie wędrówki”, аўтар кніг „Беларускі каляндар-даведнік на кожны дзень” (Вільня 2007) і „Białoruski kalendarz historyczny” (Беласток 2011), статыстычны даведнік на беларускай мове „Усе галы і пенальці фінальных частак чэмпіянатаў свету (1930-2010) і Еўропы (1960-2012)” (Гародня 2013). З 1987 года Уладзімір Хільмановіч з’яўляецца адным з актыўных (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF