Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

XV Трыялог — Беларускі міф (ч. 2)

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Падчас сёлетніх дэбатаў на пятнаццатым «Трыялогу» ў Крынках, арганізаваным пад лозунгам «Беларускі міф», шмат месца адведзена было літаратуры і палітыцы. Некаторыя з заяўленых удзельнікаў дыскусіі, праўда, не прыехалі (легенда першай «Салідарнасці» Уладзіслаў Фрасынюк, былы прэм’ер-міністр Владзімеж Цімашэвіч, культавы беларускі пісьменнік Уладзімер Арлоў), усё ж прысутнае моцнае прадстаўніцтва стымулявала ўдзельнікаў сабраных у Каўказскай сінагозе да разважанняў і абмеркаванняў.

У блоку «Літаратура» прынялі ўдзел пісьменнікі Міхал Андрасюк, Анджэй Стасюк і Юры Андруховыч. Гэты апошні — украінскі паэт, пісьменнік, эсэіст, перакладчык, спявак, папярэднік новай плыні ўкраінскай паэзіі. Ён пачаў са згадкі на сцвярджэнне Міхала Андрасюка (мы на яе спаслаліся ў справаздачы з «Трыялога» ў папярэднім нумары «Нівы»):

— Усе еўрапейскія народы створаны паэтамі даўняга часу, асабліва рамантызму. У Беларусі і Украіне гэта адбылося крыху пазней, на зломе ХІХ/ХХ стагоддзяў і ў пачатку ХХ стагоддзя. У беларускім і ўкраінскім выпадку гэта крыху спознены старт. Нашы шанцы атрымалі мы пасля распаду імперый, у выпадку Беларусі расійскай, у нашым, украінскім — расійскай і аўстра-вугорскай.

Анджэй Стасюк, адзін з самых папулярных польскіх пісьменнікаў, паставіў тэзіс:

— Беларусь знаходзіцца занадта блізка, так што не ставімся да яе як да асобнага быту. Я бачу Беларусь як неіснуючую краіну. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF