Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Захаваць драўляную архітэктуру Падляшша

Аляксей МАРОЗ

Удзельнікі Фестывалю драўлянай архітэктуры «Дрэва і сакрум — 2014», які з 16 па 23 жніўня праходзіў у Цэнтры адукацыі і прамоцыі беларускай культуры ў Шчытах-Дзенцялове, задумваліся як захаваць ад знішчэння драўляную архітэктуру Падляшша. Арганізатарамі мерапрыемства былі Звяз у карысць адукацыі і прамоцыі беларускай культуры «Шчыты» і Дэпартамент культуры і нацыянальнай спадчыны Маршалкоўскай управы Падляшскага ваяводства, якія раней рэалізавалі праект „Падляшскі культурніцкі шлях «Дрэва і сакрум»”. Рэалізатары гэтых праектаў прапануюць зберагаць ад знішчэння даўнюю драўляную архітэктуру і прапагандуюць моду на жыццё ў драўляным доме, найлепш у старым, са сваёй гісторыяй і душой. Гэта лепшы спосаб, каб аднавіць і выкарыстаць для пастаяннага або толькі часовага пражывання пустуючыя бацькоўскія драўляныя хаты на Падляшшы.

У рамках Фестывалю драўлянай архітэктуры адбыліся даклады, майстар-класы і дыскусіі ў Цэнтры ў Шчытах, а таксама эксурсіі для ўдзельнікаў мерапрыемства па Бельшчыне і Гайнаўшчыне з мэтай азнаямлення з драўлянай архітэктурай Падляшша і яе захавальнікамі.

— Мы намагаемся разбудзіць свядомасць нашага грамадства наконт непаўторнасці і прыгожасці драўлянай архітэктуры, нашых хат з рознымі аздабленнямі, якія збудавалі нашы продкі. Нашы бацькі часта выязджалі за працай у гарады і калі пачынаюць пуставаць драўляныя дамы па вёсках, не трэба іх саромецца, толькі варта іх аднавіць і (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF