Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Іншае вымярэнне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Назіраючы за сёлетнім другім выпускам фестывалю «Усход культуры — Іншае вымярэнне» на кожным кроку мне было цікава ці не даводзіцца мець справу з неразуменнем ідэі мерапрыемства яго арганізатарамі, іх пасіўнасцю ў мысленні, ці з наўмыснымі правакацыямі. Асноўнымі арганізатарамі праекта былі Беластоцкі цэнтр культуры (папячыцель соцень тысяч злотых на ўсе падзеі) з непасрэднымі шэфамі гэтай установы — Бюро культуры беластоцкай Гарадской управы і ў канчатковым выніку прэзідэнтам горада Тадэвушам Трускаляскім і яго намесніцай Рэнатай Пшыгодзкай. Да арганізацыі далучыліся шэраг іншых арганізацый і ўстаноў, а фэст выйшаў па за межы Беластока. На працягу чатырох дзён фестывалю адбылося больш за 30 мерапрыемстваў: выстаў, канцэртаў, паказаў фільмаў, спектакляў, дэбатаў і семінараў. Праграма мерапрыемства, як і раней, асноўваецца на шасці кірунках: мастацтве, музыцы, тэатры і танцы, кіно, модзе і грамадскасці, але на гэты раз акцэнт быў пастаўлены на такія галіны, як сучаснае мастацтва, музыка і танец. Як напісалі работнікі Беластоцкага цэнтра культуры ў інфармацыі, перададзенай сродкам масавай інфармацыі на прэс-канферэнцыі, папярэджваючай падзею, на якую не была запрошана «Ніва» (!!!), у гэтым годзе «Усход» у асноўным будзе прысвечаны беларусам, бо «іх культура з’яўляецца вельмі важным грамадскім і культурным кампанентам у жыцці горада і ваяводства». Адзначана: «Усход культуры з’яўляецца праверанай і ўвесь час развіванай формай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF