Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Дарога Януса

Міраслаў ГРЫКА

Рускі двухгаловы арол так маецца да беларускага нацыянальнага герба, як прэзідэнт Лукашэнка да старажытнарымскага бога Януса. Бо напружыўшы ўяўленне можна дашукацца і ў першым, і ў другім выпадку тонкіх аналогій. Што тычыцца арла, ён, верагодна, захварэў на катаракту. Гэтае сур’ёзнае захворванне вачэй прыводзіць да слепаты. Ён становіцца ўсё больш і больш галодным. Усё больш і больш раз’юшаным. Хаця трапіўся яму, як сляпой курыцы, Крым, але ці можа такой дробкай нажэрціся? Так дзяўбучы далей налева, направа, нарэшце, дадзяўбецца да дажынкавага лукашэнкаўскага герба Беларусі. Ну а з гэтым Янусам так ёсць: гэта быў старажытнарымскі бог усіх асноў, апякун кантрактаў і саюзных дагавораў. Паказвалі яго ў выглядзе асобы з двума тварамі, адзін з якіх выглядаў на ўсход, другі на захад... Калі хто-небудзь натужыцца, дык, безумоўна, заўважыць яго падабенства з Аляксандрам Лукашэнкам. Ён, дарэчы, паводзіць сябе ў сваёй краіне як бог. Падабенства з Янусам можна прасачыць і ў яго палітыцы ў дачыненні да Еўрапейскага Саюза. Яна ў роўнай ступені неадназначная, так як і да Расіі. Гэтак жа, як ва ўнутраных справах, калі ён паказвае незвычайны клопат аб сваім дзесяцімільённым статачку і ў той жа час абмяжоўвае яго грамадзянскія свабоды, няволіць непакорных, душыць голас пазарэжымных СМІ, тым самым пазбаўляючы суайчыннікаў шырокага агляду рэчаў і ідучай за гэтым глыбейшай рэфлексіі. Каротка гаварыўшы: адбірае ім асноўнае права чалавека... (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF