Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Права на жыццё

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Паўтара тыдня таму мне давялося забіраць рэчы расстралянага чалавека. Забіраць разам з яго маці, ад чаго было асабліва цяжка псіхалагічна. Забойства аднаго чалавека нельга выправіць смерцю іншага. Гэта ў старым запавеце быў прынцып „вока за вока, зуб за зуб”. Цяперашні хрысціянскі свет жыве пераважна паводле евангельскіх прынцыпаў Новага запавету. Смяротнае пакаранне ліквідавана ў Еўропе ўсюды. І толькі Рэспубліка Беларусь застаецца апошняй выспай дзікай расправы над злачынцамі, узорам сярэднявечнага дзікунства.

Мабільныя тэлефоны, пустое партманэ, плыты і касеты расстралянага, нарэшце ягоныя дзяга і пантофлі... Дзве кардонныя скрынкі рэчаў, якія застаюцца маці. Сама яна дагэтуль не верыць, што яе сын здзейсніў такое страшнае злачынства. У гэта сапраўды цяжка паверыць, калі чытаеш ягоныя лісты, якія ён пісаў ужо ў зняволенні, чакаючы спярша найгоршага прысуду, а пасля непазбежнага яго выканання. „Убыл по приговору” — так гэта называецца на іхняй нялюдскай мове, якая заўсёды камуфлюе і скрывае сапраўдны сэнс з’явы. Дзейснае заканадаўства Рэспублікі Беларусь прадугледжвае не толькі расстрэл за асабліва цяжкія злачынствы, у ім закладзены таксама фактычнае катаванне блізкіх падсуднага. Цела расстралянага паводле яшчэ сталінскага палажэння закону сваякам не аддаецца, а месца яго пахавання таксама не паведамляецца. У дзяржаве, якую цяжка назваць прававой, гэта можа спараджаць розныя домыслы — ці сапраўды расстралялі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF