Ніва № 36 (3043), 7 верасня 2014 г.

Беларускае «Іншае вымярэнне»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Беларушчына па здагадцы галоўнага арганізатара, то-бок, Беластоцкага асяродка культуры (БОК) павінна была стаць візітнай карткай сёлетняга, ужо другога фестывалю «Усход культуры — Іншае вымярэнне». І была, толькі спіхвана на абочыну гэтага мерапрыемства. Без сумневу, падзеямі фестывалю сталі прэзентацыя праекта Міраслава Балкі ў Крынках, выстава «Пазбаўленне» і дэбаты, якія суправаджалі яе ў галереэі «Арсенал», канцэрт «Пры мяжы», прэзентацыі дакументальных фільмаў Вольгі Дашук, Віктара Аслюка і Мікалая Ваўранюка («Гавораць беларусы Падляшша»), ці беластоцкае выданне дэбатаў «Беларускі міф», якіх першая частка адбылася ў час «Трыялогу» ў Крынках.

Чатырохдзённае мерапрыемства было адкрыта ў Беластоку 28 жніўня прэс-канферэнцыяй міністр культуры і нацыянальнай спадчыны Малгажаты Амільяноўскай і дырэктара падпарадкаванага гэтаму ведамству Нацыянальнага цэнтра культуры (суфінансуючага «Усход») Кшыштафа Дудка. Міністр адзначала:

— Фестывалі ў Любліне, Жэшаве і Беластоку, якія счапілі мы парасонам званым «Усход культуры», фактычна былі ініцыяваны гарадамі значна раней. Мы выступілі толькі ў якасці дадатковай падтрымкі гэтых праектаў, якія былі тут на месцы задуманы мясцовымі супольнасцямі. Гэта не ёсць пакет прывезены ў чамадане з Варшавы. Гэта вынік свядомых патрэб, вынікаючых з мультыкультуралізму калісьці гэтых тэрыторый і надалейшай прысутнасці меншасцей, якія пражываюць ва ўсходняй (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF