Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Пазбаўленне

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Гэта адна з асноўных падзей сёлетняга выпуску беластоцкага фестывалю «Усход культуры — Іншае вымярэнне»: выстава «Пазбаўленне» з удзелам артыстаў з краін Усходняга партнёрства, у тым ліку, вядома, з Беларусі. У агульнай складанасці да ўдзелу ў ім запрасілі 27 мастакоў з 11 краін. Гэта працяг і развіццё мастацкіх мерапрыемстваў з удзелам мастакоў з краін Усходняга партнёрства, пачатых галерэяй «Арсенал» у 2011 годзе выставай «Падарожжа на Усход», якая была праведзена з нагоды старшынства Польшчы ў ЕС. Па задумах арганізатараў выставы і спадарожных ёй падзей, найбольш важным пытаннем закранутым на ёй гэта міграцыя і яе палітычныя, сацыяльныя, эканамічныя і псіхалагічныя аспекты.

Натхненнем для выставы з’яўляецца назіранне сацыяльнай сітуацыі ў краінах былога ўсходняга блока, але і агульнаеўрапейскі дыскурс па тэме Усходняга партнёрства. Гэтыя пытанні здаюцца быць асабліва важнымі ў перспектыве Шэнгенскай зоны.

Арганізатары ва ўлётцы з гэтай нагоды напісалі: «Нельга не заўважыць супярэчнасцей і няроўнасцей, якія вынікаюць з правіл: цяжкасці ў атрыманні віз, высокія аплаты, доўгі перыяд чакання. Кошт такой польскай візы, напрыклад, для грамадзяніна Арменіі ў дваццаць разоў вышэйшы, чым кошт армянскай візы для паляка. Гэтыя адрозненні і бюракратычныя недарэчнасці ставяць нашы дэкларацыі супрацоўніцтва пад пытанне. Прадметам выставы з’яўляюцца не толькі мытныя працэдуры і дыскамфорт пры перасячэнні межаў. (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF