Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Таямнічасць, тандэт і вера

Уршуля ШУБЗДА

Святыя ў рэлігійным экстазе, мяккія погляды анёлаў, спакойныя ўсмешкі Божай Маці — усё гэта мяшаецца ў хаце спадара Вацлава. На століках, упрыгожаных штучнымі кветкамі, стаяць малыя алтары з Ісусам Хрыстом або Божай Маці. Усе фарфоравыя фігуркі вясёлых карлікаў ці рагатых аленяў збіраў цягам дзесяцігоддзяў. Аднак нават калі паасобныя прадметы выглядаюць тандэтна, у хаце спадара Вацлава чырвоны мухамор і макатка з Ісусам Добрым Пастырам узаемадзейнічаюць, ствараючы адну цэласць. Можа гэта таксама адзін з цудаў, у якія верыць спадар Вацлаў.

Хатка Вацлава маленькая настолькі, што чырвоныя мальвы сягаюць самога даху. У пашарэлых вокнах стаяць буйныя букеты штучных кветак. Такія заўсёды ставіла маці Вацлава, якая не жыве ўжо гадоў дваццаць. З таго часу амаль нічога тут не памянялася. Ток у сенях і пакоях, нізкія фрамугі, у якіх заўсёды схіляецца Вацлаў, у хаце няма вады.

— Як матуля жыла, я працаваў у Саколцы. Не было часу штосьці мяняць. Калі памерла, падумаў, што так павінна застацца.

Вацлаў працуе касцяловым.

— Не ўяўляю сабе жыцця без гэтай працы. Люблю пайсці, прыбраць штосьці, навесці парадак. Люблю пах касцёла. Уваходзячы, маю адчуванне, што нічога дрэннага чалавека тут не сустрэне.

Да чырвонай хусты Ісуса Хрыста спадар Вацлаў падабраў жоўтыя кветкі, якія стаяць па абодвух баках фарфоравай фігуркі. Па-над гэтым абразы Унебаўзяцця Божай Маці, святой Тарэсы і Марыі з Дзіцём. Вакол (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF