Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Вайна і Чыгунка (ч. V)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Уладзіміра Клімюка, народжанага 18 лістапада 1923 года ў Цісоўцы, сына Іосіфа і Анастасіі.

Наперадзе савецкіх войск ішлі мінёры-разведчыкі, але не ўсюды яны маглі дайсці. Апасаўся я савецкіх партызанаў, якія маглі прычапіцца да мяне, што паехаў падтрымліваць ворага сваёй працай заміж далучыцца да іх і поплеч ваяваць з ворагам, што паскорыла б вызваленне нашай зямлі з пад нямецкай акупацыі. Былі ў мяне арыгінальныя дакументы аб працы ў Тыльзіце і Ольштыне. Бывала, што ўцекачоў лавілі немцы, але абыходзіліся з імі памяркоўна — атрымлівалі яны невялікія кары ды здаралася, што вярталіся да сваіх нямецкіх гаспадароў з засцярогай, што ў выпадку паўторных уцёкаў будзе пагражаць смяротнае пакаранне.

Перад надыходам фронту ўся вёска выехала фурманкамі на выспу сярод балот за чыгуначную лінію з Нараўкі ў Свіслач. Узялі з сабою крыху харчоў, вопратку і буйнейшую жывёлу. Меншая жывёла асталася на гаспадарках пад наглядам старэчаў і жанчын. Выспа знаходзілася каля двух кіламетраў ад вёскі, у зарасніках, куды вяла балотная дарога. Каровы і коні пасвіліся на лузе, а мы зрэдчас распальвалі вогнішча каб нешта зварыць; з гэтым найгорш было бацькам з малымі дзецьмі. Аднак не былі мы там доўга — каля трох дзён. Апошняга дня бачылі, як паравоз цягнуў некалькі вагонаў. Немцы тунэлі і масты мініравалі і ўзрывалі, а рэйкі рвалі адмысловым спосабам. Быў вялікі грукат, калі яны ўзрывалі чыгуначны мост на Нарве каля (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF