Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Марыя Магдаліна ў Слохах-Аннапольскіх

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Дзесяць гадоў таму ўзнікла задума пабудовы царквы ў Слохах-Аннапольскіх, вялікай вёсцы між Сямятычамі і Драгічынам. У свой час хадзіў я па вылітым ужо пад храм падмурку, і сузіраючы той падмурак, спадзяваўся, што будоўля будзе невялікай. Але ў апошні час вырасла яна ў даволі стройнае культавае збудаванне...

Асвячэнне новай царквы ў Слохах-Аннапольскіх супала з прыездам з гары Афон у Польшчу рэліквій святой Марыі Магдаліны, якой прысвечаны новы храм. Падзея адбылася 20 жніўня. Ужо паўгадзіны да пачатку ўрачыстасці, калі я з чыгуначнай станцыі Сямятычы завітаў у Слохі, у цэнтры вёскі збіраліся людзі; там перасякаюцца гістарычны шлях з Драгічына ў Берасце, паабапал якога раскінулася вёска, з дарогай з Сямятыч у напрамку Вулькі-Набужнай. Побач гэтага перасячэння дарог і помнік пяцідзесяці васьмі жыхарам Слохаў, Вулькі і Клекатава, расстраляным гітлераўцамі ў пачатку аграмаднага наступлення на ўсход; яны, на падабенства віфлеемскіх дзетак, нявінна масава загінулі, бо стваралі ўяўную пагрозу панаванню тагачасных ірадаў. Вакол царквы, якая пастаўлена каля двухсот метраў за вёскай, пры дарозе ў Сямятычы, таксама стаў збірацца народ. Рэліквіі ў цэнтр вёскі былі прывезены згодна графіку, пунктуальна ў пятнаццаць мінут дзявятай, а адтуль у суправаджэнні ўрачыстага шэсця былі прынесены ў царкву.

Народу збіралася ўсё больш. Машыны занялі прадбачаныя ім побач царквы стаянкі ды абочыны дарогі мо звыш (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF