Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

У чарзе да афонскіх рэліквій

Ганна КАНДРАЦЮК

— Кідай усё і прыходзь! Тут столькі народу, што я яшчэ не бачыла! — цётка ў хустцы клікала праз свой смартфон суседак, сванек, сваячак. У чарзе, якая расла літаральна з секунды на секунду, званілі амаль усе. Такой праваслаўна-медыйнай карцінкі я яшчэ не бачыла. Вуліца св. Мікалая напамінала медыйную біржу, і адначасна актывізаваліся сотні мабілак і смартфонаў. Дадаткова, праз узбуджаны паток народу, прабіваліся сігналячыя аўтамабілі, таксі, раўла хуткая дапамога...

— Кідай усё і прыходзь! — паўтаралі ўсе навокал...

Чарга ўжо два разы акружыла Свята-Мікалаеўскі сабор, вылілася за браму ў бок Праваслаўнага цэнтра культуры, дабілася па вуліцу Грохавую ды павярнула і дацягнулася ажно па вуліцу Ліпавую. Пасля тэлефоннай мабілізацыі, яна разраслася яшчэ ўшыр — цяпер ля адной асобы выстойвалі дзве-тры сяброўкі. За гэта ніхто не крыўдаваў, не сварыўся. Прыгодныя суседкі частавалі цукеркамі, і бабска-царкоўнай звычкай папраўлялі мой каўнер і шалік. Адчуваўся настрой племянной блізкасці і сваяцтва...

Жнівеньскую ноч з 20 на 21 жніўня (з серады на чацвер) нельга было праспаць. У сталіцу Падляшша прыехалі рэліквіі са Святой Гары Афон: Рука святой, роўнаапостальнай Марыі Магдаліны (якая трымае тэмпературу цела 36,60С) і частка Святога Крыжа, на якім распялі Ісуса Хрыста. Іх прыезд арганізавала Праваслаўнае брацтва свсв. Кірылы і Мяфодзія. За шэсць дзён пабыўкі ў Польшчы святыні выставілі ў (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF