Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Рэлігійнасць па-целушэцку

Іаанна ЧАБАН

— Праз выбоіны, — прызнаецца Мікалай Андраюк з Целушок. — Заблудаўская гміна адмаўляецца зрабіць нам дарогу ў Пухлы, кажа, што дарога павятовая, таму людзі перасталі ў царкву хадзіць.

На Спаса вернікаў у пухлаўскай царкве было сапраўды як на лякарства. Пару пажылых жанчын прыехала сюды па запыленай мінаючымі іх аўтамабілямі калдобістай жвіроўцы. Іх святочнае адзенне пылілася на веласіпедах маркі «Беларусь», «Украіна» і «Мінск». Некалькі мужчын бяседавалі паміж прыпаркаванымі пад царквой «Сітраэнамі». Што сталася з астатнімі? Ці на Грабарку павыязджалі, ці мо аўторак сярод тыдня ім не паспрыяў? Невядома. А ў царкве жменька пажылых пеўчых не спраўлялася з накінутай ім танальнасцю, супярэчнай з правіламі натуральнага вясковага спеву. Які гэта спеў, калі ён вымушаны. Служба працягвалася, здавалася, бясконца. Адна бабуля так і не дачакалася завяршэння, а значыць і асвячэння спасаўскага кошычка з садавіной.

— Вада ў хаце ёсць, сама іх сабе асвячу, — звярнулася да адпачываючай у час службы на прыцаркоўнай лавачцы сяброўкі.

Пасля спасаўскай службы, як заўсёды, хрэсны ход падаўся ў аддаленыя на 2 км Целушкі. Надта сціплая кампанія — толькі бацюшка, дзяк і некалькі сялян з іконай і харугвамі. Усе астатнія разбегліся як мага хутчэй, каб перакусіць і павыстаўляць перад хаты сталы з хлебам і соллю.

А ў Целушках шумна, быццам у пасляваенны, даіндустрыяльны перыяд. Нават вада на асвячэнне вясковых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF