Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Дзесяць гадоў Майстэрні габелену

Аляксей МАРОЗ

— Выконванне мастацкіх габеленавых прац — самы просты спосаб ткацтва, які быў перад тканнем на кроснах. Габелен робіцца ў адну аснову, а ткаць на кроснах можна ў некалькі асноў. Габелены — непаўторныя мастацкія працы, якія выконваюцца дзясяткамі гадзін і паказваюць яны душу і ўражлівасць іх выканаўцаў, — заяўляе Зінаіда Якуць, старэйшы інструктар па справах мастацтва Гайнаўскага дома культуры і апякун «Майстэрні габелену», якая там дзейнічае ад дзесяці гадоў. Юбілей стаў прычынай адкрыцця ў жніўні ў галерэі «Гайна» ў Музеі і асяродку беларускай культуры ў Гайнаўцы вялікай выставы прац удзельніц майстэрні.

Бургамістр Гайнаўкі Ежы Сірак пахваліў гайнаўскіх жанчын за мастацкія здольнасці і цярплівасць падчас працы. Такіх майстэрняў мастацкага ткання ў Польшчы мала, бо і інструктараў, якія патрапяць яму навучыць, няшмат. Зінаіда Якуць — выпускніца Мастацкага ліцэя ў Супраслі, якраз па спецыяльнасці мастацкая тканіна. Працуючы ў ГДК рашылася яна перадаць свае ткацкія ўмеласці і свой талент гайнаўскім жанчынам, для якіх мастацкае тканне стала жыццёвай пасіяй. Прыбылі яны ў галерэю «Гайна», каб адзначыць дзесяцігадовы юбілей «Майстэрні габелену».

— Гледзячы на тканыя працы відаць талент і ўражлівасць іх аўтараў, якія доўга і цярпліва іх выконвалі. Спадарыня Зінаіда Якуць адораная мастацкім талентам і ўмее перадаваць іншым веды і ткацкія ўмеласці. Моцна ангажуецца ў працу «Майстэрні габелену» і таму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF