Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

IV «Bulbamovie»

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Пры нагодзе нядаўняга ўдзелу ў дапрэм’ерным скрынінгу пад адкрытым небам новага фільма мінскага рэжысёра Андрэя Кудзіненкі ў міхалоўскай Бяндзюзе, у мяне была магчымасць пагаварыць хвілінку аб адзіным у Польшчы фестывалі беларускага кіно «Bulbamovie» з яго заснавальнікам і арганізатарам Янушам Гаўрылюком. У гэтым годзе будзе чацвёрты выпуск фестывалю. Пасля паказаў кіно ў варшаўскім кінатэатры «Мурануў», фільмы будуць паказаны ў шэрагу іншых мясцовасцей. Ужо ў чацвёрты раз таксама — у адпаведнасці з планамі на сённяшні дзень — фестываль абміне Беласток. Сёлетняя праграма будзе складацца ў асноўным з прэм’ерных паказаў (у Варшаве, 24-26 кастрычніка).

У першы дзень фестывалю арганізатары зробяць фільмавы паклон у бок Украіны. Паказаных будзе 13 трэйлераў дакументальных фільмаў пастаўленых у рамках праекта «Маладыя аб маладых. Украіна. Беларусь», праведзенага вядучымі польскімі дакументалістамі. Група маладых творцаў з Украіны і Беларусі (леташнія пераможцы фільмавага конкурсу ў рамках «Bulbamovie») пад іх вокам прайшла цыкл семінараў у Кіеве і Варшаве, і ў выніку ўзніклі сцэнарыі і трэйлеры фільмаў, якія будуць створаны.

Разам з фірмай «Aginst Gravity» і кінатэатрам «Мурануў» запланаваны паказ новага фільма Сяргея Лозніцы «Майдан». Будуць прадстаўлены тры мастацкія фільмы ў рамках блока пад загалоўкам «Беларуская фільмавая альтэрнатыва». Гэта самыя сучасныя беларускія фільмы, якіх дзеянні адбываюцца ў сучаснай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF