Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Як прусак

Міраслаў ГРЫКА

Прусак мае, здавалася б, незразумелую ўпартасць. Вымесці яго з цёмных схованак дома недастаткова, каб знеахвоціць яго да вяртання. Неўзабаве вернецца на старое смецце, багацейшы на стратэгічныя веды, што венік можа найхутчэй прыемна яго пачасаць, з такім жа неэфектыўным эфектам, як дыпламатычная недалікатнасць Меркель і Абамы ў адносінах да Пуціна. Так што не дзіўна, што прусак пачынае ігнараваць не толькі стары добры венік, але і супрацьінсектныя атрутныя рэчывы ці нават цяжкае абсталяванне ў выглядзе тэпціка ўласніка, разлютаванага ягоным уварваннем. Трэба прытым адзначыць, што прусак размножваецца без пакаяння, перадаючы ў спадчыну ваенны вопыт сваім незлічоным нашчадкам. І ім нястрашныя ніякія атруты, таму што набыўшы імунітэт на іх як героі бліскучых апавяданняў Венядзікта Ерафеева на дэнатурат або астуджальныя вадкасці, хлебчуць іх з задавальненнем, як быццам гэта было найлепшае бургундскае віно. На жорсткія напады чаравікаў таксама знайшлі спосаб, даючы рэпрадуктыўную інтэнсіфікацыю. На працягу некалькіх дзён на пары прусакоў памнажаецца на дзясяткі асобін. А з тых — чарговыя сотні. Ні адзін з нават самага рашучага чаравіка не можа справіцца з іхняй юрлівасцю. Аднак ані чаравікам, ані венікам трэба змагацца з імі. Адзіны надзейны, прытым элегантны спосаб на іх — выдаленне ўсяго смецця з хаты. Прытым да апошняй крошкі!

У тэорыі гэта можа быць зроблена. Горш з практыкай. Возьмем, да прыкладу, Украіну. Ці можна за (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF