Ніва № 35 (3042), 31 жніўня 2014 г.

Дзень Незалежнасці Украіны

Віктар САЗОНАЎ

Украіна 24 жніўня святкавала Дзень Незалежнасці. Украіна мае свой сапраўдны Дзень Незалежнасці. Яна за гэты дзень змагаецца. Яна вартая гэтага свята. Гэта самае вялікае дзяржаўнае свята кожнай краіны, якая гэтую незалежнасць сапраўды шануе і беражэ. Па Кіеве на святочным парадзе ўпэўненым маршам праходзяць узброеныя вайскоўцы і баявая тэхніка ды накіроўваюцца прама на фронт. На ўсход. Туды, дзе трэба не толькі задэклараваць свае адносіны да незалежнасці любай Радзімы, але і дзейсна змагацца за яе, і рэальна рызыкаваць уласным жыццём. Туды, дзе ўжо загінулі сотні такіх жа самых змагароў за незалежнасць, якія таксама хацелі жыць, радавацца жыццю, апекавацца сем’ямі, будаваць планы на будучыню... Яны мелі гэтыя планы. Светлыя, радасныя, аптымістычныя... Але... Але сваю будучыню аддалі за вольную будучыню свайго народа, за незалежную будучыню сваёй Радзімы.

Той цывілізацыйны выбар, які ўкраінцы з энтузіязмам і надзеяй прынялі на Майдане, не ўдалося ажыццявіць без жудасных і шматлікіх ахвяр. Здавалася б, што той крыві, якая была пралітая на Майдане, было больш чым дастаткова, каб увесь свет, уключаючы і Расію, дакладна зразумеў, якім шляхам вырашыў ісці ўкраінскі народ і што з гэтага шляху яго ўжо ніхто і ніколі не зможа спіхнуць. І што аддадзеныя за гэты шлях бясцэнныя жыцці Нябеснай Сотні ўжо сталі цвёрдым гарантам незваротнасці гэтага працэсу. Гэта было зразумела кожнаму, хто хоць крыху знаёмы са значэннем (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF