Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Сябар Купалы, Коласа, Цёткі і Багдановіча

Сяргей ЧЫГРЫН

Летам 1946 года ў Маскве, у доме № 6 па Срэценскім бульвары раздаўся званок. У гэтым доме тады жыў вучоны сакратар бібліятэчнага інстытута Яўген Хлябцэвіч. У госці да яго з Мінска прыехаў гісторык, кандыдат сельскагаспадарчых навук Фёдар Дамінікоўскі (1905-1949). Той Фёдар Дамінікоўскі, які працаваў у Цэнтры хімічнай лабараторыі Беларускага НДІ сельскай і лясной гаспадаркі, а са жніўня 1943 года быў загадчыкам кафедры геалогіі і глебазнаўства БДУ, вучоным сакратаром савета ўніверсітэта, які даследаваў гісторыю навукі і культуры Беларусі, з’яўляўся аўтарам больш як 200 артыкулаў біябібліяграфічнага слоўніка «Выдатныя дзеячы беларускай зямлі» (1945-1947 гадоў;рукапіс захоўваецца ў аддзеле рэдкіх кніг і рукапісаў Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі — С. Ч.).

Яўген Хлябцэвіч шчыра сустрэў земляка. І Фёдар Дамінікоўскі папрасіў гаспадара падзяліцца ўспамінамі аб сустрэчах з дзеячамі беларускай культуры. Свае ўспаміны Яўген Хлябцэвіч пачаў так: «Вы хочаце пачуць расказ пра маю маладосць, пра нашу маладосць. То тады, калі я сустракаўся з Коласам, з Купалам, з Цёткай, нам было па 25-30 гадоў. Усё гэта тут у гэтых дакументах, на здымках і ў пісьмах. Маё дзяцінства прайшло ў канцы мінулага стагоддзя (маецца на ўвазе канец XIX стагоддзя. — С. Ч.) у Жыровічах, што стаяць на беразе Шчары, недалёка ад Слоніма. І да нашых часоў захаваліся там помнікі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF