Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Інспірацыі

Міхась КУПТЭЛЬ

Напісаць гэтую адгалоску заінспіраваў мяне тэкст Мацея Халадоўскага «Час для нашага — для харошага». Не заінспіраваў мяне тэкст адгалоскі «Перапрашаю» Міколы Ваўранюка, хоць пяро, значыць, клавіятура камп’ютара, свярбела. Мікола Ваўранюк перапрашае Васіля Петручука, Ю. Хмялеўскага, Ю. Ляшчынскага і каго там яшчэ, што іх усіх не запісаў на камеру, але канкрэтна чаму не запісаў Васіля Петручука з тэксту «Перапрашаю» я не даведаўся. Ужо ўключыў я камп’ютар, каб запытаць тэлежурналіста чаму не запісаў В. Петручука, аднак карэспандэнцыі з пытаннем не выслаў, бо яшчэ і мяне стане перапрашаць.

Пакуль што да нічога не інспіруюць рэпартажы ніўскіх журналістаў. Напрыклад, «Олень по бору ходіт — дзясяты раз». Чытаць пра згаданае мерапрыемства можна няхай другі раз, але дзясяты? Разумею яшчэ, калі б олень по бору бегаў, і калі б некага з Фіёнікавай кампаніі патурбаваў. А так? Гэта ўжо не пад сілу пастаяннаму чытачу «Нівы», калі і «wzrok nie ten, i sił brakuje».

Або чарговыя рэпартажы з чарговых фэстаў. За некалькі дзясяткаў гадоў для даследчыкаў-навукоўцаў «Ніва», пэўна, будзе багатай крыніцай ведаў пра культурнае і штодзённае жыццё выміраючай беларускай нацыі не толькі ва Усходняй Беласточчыне.

Але пакуль што прыйшоў «Час для нашага — для харошага». Прынамсі мне сэрца радуецца, калі чытаю, што «Хоroshe» Магдаліны Петрук мае шанц заваяваць не толькі Беласток і Падляшша, але і ўсю Польшчу «і выйсці за яе межы». Не толькі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF