Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Вайна і Чыгунка (ч. ІV)

Cпісаў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Уладзіміра Клімюка, народжанага 18 лістапада 1923 года ў Цісоўцы, сына Іосіфа і Анастасіі. Праца ў паравозным дэпо была не вымоўна цяжкая. Трэба было выгружаць вугаль з вагонаў у перакульныя вузкакалейныя ваганеткі. Загрузіўшы ваганеткі, трэба было іх падапхнуць уручную пад кран, якім аперыраваў пажылы немец. Ён апускаў жалезны грэйфер, два клямары якога трэба было зачапіць за бакавыя балты ваганеткі, тады ён тую ваганетку паднімаў над тэндэр паравоза і высыпаў туды вугаль. Пустую ваганетку апускаў па другі пуць, адкуль яе зноў бралі для нагрузкі. Ваганеткі падчапляў адзін з рабочых, калі яны не былі напоўнены, ён ішоў грузіць іх. Пры перагрузцы вугалю працавала чатырох рабочых з такім разлікам, што за восем гадзін адзін рабочы перагружаў каля трыццаці тон. Паўбяды, калі вугаль быў у вялікіх кавалках, а пакутаваць прыходзілася тады, калі вугаль быў дробны, а падлога ў вагоне была драўляная, латаная, з мноствам тырчачых шруб і пакрыўленых цвікоў; трэба было напрацавацца каб выгарнуць з такой падлогі вугаль. Паравозы патрабавалі вугалю, некаторыя набіралі па 10 тон. Вярталіся пустыя з вайсковымі транспартамі і трэба было іх як найхутчэй заправіць у далейшую дарогу. Некаторыя машыністы, іх памочнікі, праваднікі паяздоў, кандуктары мелі выпрацаваных многа звышурочных гадзін, а гэта парушала правілы і пагражала бяспечнаму курсіраванню цягнікоў. Чыгуначнікі былі ператомлены фізічна і псіхічна. Нам (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF