Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Дзякуючы беларускай мове (ч. ІІ)

Аляксандр ВЯРБІЦКІ

З аднакласніцай Раісай САМОЦІК-САНГАР размаўляе Аляксандр Вярбіцкі.

— Ты нарадзіла двое дзяцей у Індыі. Як там выглядае лекарская апека, напрыклад, у прэнатальны перыяд?

— У нас была добрая медыцынская апека. Мужава фірма мела свой шпіталь, у якім працавалі добрыя лекары. Кожныя два тыдні трэба было наведваць лекара і калі што не так, то зараз запісвалі неабходныя лякарствы, бясплатныя.

— Тыя лекары таксама валодалі рускай мовай?

— Не. Спачатку хадзіла я да іх з мужам, а пасля ўжо сама дамаўлялася з імі падчас абследавання і працэдур. Кожны сямейнік меў свой медыцынскі бюлетэнь, у які заносіліся ўсе інфармацыі, у тым ліку і рэцэпты, якія бясплатна рэалізавала шпітальная аптэка.

— А як праходзіла Твая акліматызацыя, бо ж там еўрапейцам нельга піць непераваранай вады?

— Дрэнна ў мяне атрымалася, бо пачала піць ваду. Там усюды падаюць ваду, да каго ні зойдзеш, адразу падаюць ваду, у рэстаране адразу прыносяць ваду. І ўсе тую ваду п’юць; і я стала піць. І ў хаце ваду піла. І мела крыху праблемаў. Прымала лякарствы і неяк заакліматызавалася. Спачатку цяжка было таксама ладзіць з тамашнімі пахамі, спецыямі, але з часам палюбіла іх.

— Мужава сям’я была вялікая, жылося, пэўна, інтэнсіўна, але дахаты хацелася?..

— Так. Я шмат часу не надта добра сябе адчувала. І цешча падказала мужу паслаць мяне дахаты, у Польшчу. Нашаму сыну (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF