Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Псіхадэлія ў Бяндзюзе

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

У міхалоўскай, наднарваўскай Бяндзюзе жывуць толькі беларусы. Гаспадарак пад дваццаць. Дом пры доме. Дарогі вакол ліхія. Як зямля. Дзеці многіх тутэйшых выехалі. Маладыя людзі, якія засталіся, жывуць у асноўным з лесу. Галіна Ціванюк жыве тут ад многіх гадоў, ды родам яна з гарадоцкага Дзернякова: «У мяне шэсць гектараў. Муж памёр. Дачка замужам у Міхалове, малодшы сын у Англіі. Застаўся толькі старэйшы. У лесе робіць, з бульбай дапамагае». Мінулай восенню тут пасяліўся ў суседстве са спадарыняй Галінай Януш Гаўрылюк, ініцыятар і арганізатар праводжанага сёлета ўжо ў чацвёрты раз Фестывалю беларускага кіно «Bulbamovie». На ягоны кавалак луга, з якога можна ўбачыць дрэвы акольваючыя скіт у Адрынках, пры новавыбудаваным доме на ўскраіне вёскі ў прыцемках 15 жніўня сышлася ўся вёска. Завітала сюды беларускае кіно — незалежнае.

У Бяндзюзе калісь быў зборны пункт для арэляў, якія спускалі драўніну ракой. Адсюль і назва вёскі. 85-гадовы мужчына, самотны Васіль Саковіч нарадзіўся тут і тут хоча памерці: «Калісь, да рускай вайны, у нас было восем участкаў, восем гаспадароў. Пасля пажаніліся, падрабніліся. У майго бацькі была тут вялікая гаспадарка ў 16 гектараў».

Дзядзька Васіль таксама прыйшоў паглядзець што за кіно прыехала. Перад экран, пазычаны ў Гмінным асяродку культуры ў Міхалове, некалькі святочна апранутых жанчын прыйшлі са сваімі крэсламі. Іншыя селі на матрацах і крэслах гаспадара. Не звяртаючы ўвагі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF