Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Бойся Бога і больш нікога

Ганны КАНДРАЦЮК

Інтэрв’ю з Паўлам Севярынцам — пісьменнікам, палітвязнем, лідарам Беларускай хрысціянскай дэмакратыі.

Ганна Кандрацюк: — Беларуская хрысціянская дэмакратыя — партыя незарэгістраваная і адначасова дзейсная. Якім шляхам пранікаеце з хрысціянскімі ідэямі ў народ? Ці дапамагае духавенства?

Павел Севярынец: — Нашыя іерархі і святары пабойваюцца гаварыць на палітычныя і грамадскія тэмы, таму даводзіцца гэта браць на сябе вернікам-актывістам. Беларуская хрысціянская дэмакратыя якраз і стварылася з такіх вернікаў. Мы сустракаемся і размаўляем з людзьмі альбо пасля набажэнстваў, альбо падчас нейкіх супольных сацыяльных ці дабрачынных акцый. Як выглядае нашая дзейнасць, актыўнасць? У нас каля ста суполак па Беларусі, уласны сайт, шмат розных ініцыятыў. У вялікіх гарадах суполкі налічваюць дзясяткі чалавек, у меншых мясцовасцях мы пачынаем ужо працаваць, калі збярэцца трох-чатырох чалавек. Як правіла, там адзін каталік, праваслаўныя, колькі пратэстантаў. Яны пачынаюць працаваць у сваім асяроддзі: збіраюць подпісы ў падтрымку нашых ідэй, або ладзяць пікет, скажам, за свабоду Беларусі.

У большасці цэркваў, дзе маем стасункі, вернікі падтрымліваюць нашы сацыяльныя ініцыятывы. З палітычнымі справамі намнога цяжэй. Але магу вам сказаць, што ў прэзідэнцкіх выбарах 2010 года цэлыя цэрквы галасавалі за кандыдата БХД. Нават там дзе не было нашых прадстаўнікоў, нашай рэкламы. Вось я прыязджаю ў Пружанскі раён — у (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF