Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Што з Еўрапейскім цэнтрам мастацтва

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Амаль два гады таму таксама «Ніва» пісала пра гучнае адкрыццё найбуйнейшай культурнай установы ў паўночна-ўсходняй Польшчы — Падляшскай оперы і філармоніі — Еўрапейскага цэнтра мастацтва. Прагучалі ў той час вялікія словы з вуснаў прызначанага на пасаду яе дырэктара Раберта Скальмоўскага, але і падляшскага маршалка, і нават міністра культуры, наконт будучай дзейнасці гэтай установы таксама ва ўсходнім вымярэнні і ролі, якую мае намер выконваць ПОіФ у полікультурным рэгіёне, як той Еўрапейскі цэнтр мастацтва. І, без сумневу, гэты напрамак дзейнасці з рознай інтэнсіўнасцю і рознай ступенню поспеху быў рэалізаваны. На працягу двух гадоў гэты храм культуры наведалі некалькі соцень тысяч чалавек, што з’яўляецца рэкордам з улікам усіх іншых культурных устаноў у рэгіёне. Ну і што з гэтага, аднак, калі на канец ліпеня, стан сродкаў у параўнанні да мінулага года знізіўся на 80 адсоткаў, і на яго рахунку ў канцы ліпеня было дакладна 1 777 злотых і 4 грошы пры гадавым бюджэце дасягнуўшым 28 мільёнаў злотых. З лютага гэтага года, дырэкцыя ПОіФ перастала бягуча аплачваць ганарары акцёрам і пастаянныя абавязацельствы. Гэтая ўстанова страціла ліквіднасць, і яе доўг складае амаль 5,3 мільёна злотых; у пачатку гэтага года дырэкцыя ПОіФ — што важна, пры згодзе назіраючых яе дзейнасць самаўрадавых ваяводскіх улад — узяла крэдыт у памеры 3 млн. злотых, які не пагашваецца.

Пасля кантролю, праведзенага Маршалкоўскай (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF