Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Цьфу!

Міраслаў ГРЫКА

Большасць дыскусій інтэрнэт-карыстальнікаў на форумах сацыяльных сетак — на ўзроўні грамадскіх туалетаў ПНРаўскага часу. Гэта я ведаю напэўна. Памятаю, што яны былі часта распаложаны ў падземных пераходах з за нязмыўнага паху кіслай мачы нейтралізаванай вечна п’янай «туалетнай бабкай» з выкарыстаннем пасыпкі хлорам. Да сёння памяць аб гэтых цэнтральных, прычыгуначных, паркавых «храмах», дзейнічаючых насуперак элементарнай гігіене і чалавецтву, выклікае ўва мне невымоўную агіду! З роўнай той мінулай агідай чытаў я ўчарашнія каментарыі карыстальнікаў аднаго з польскіх парталаў. Яны звязаны з расійска-ўкраінскай спрэчкай з нагоды «белага канвою» грузавікоў, адпраўленага Расіяй з гуманітарнай дапамогай для жыхароў Луганскай і Данецкай абласцей, дзе ідзе жорсткая вайна. Пытанне: вайна паміж кім і кім павінна знайсці свой адказ ніжэй. Тут прывяду пару інтэрнэтных запісаў на гэтую тэму, і запэўніваю вас, што самых мяккіх. Яны паказваюць, што пачатая ва Украіне вайна перамяшчаецца падскурна ў Польшчу. Цікава, што іх хтосьці беспакарана атручвае ядамі гістарычных крыўдаў. І як па камандзе. Але вернемся да інтэрнэту. «Пуцін бальшавіцкая ануча». «Гэта не Пуцін ануча, а Украіна». «Я спадзяюся, што канвоем рушыць таксама (на Украіну) хаця б 400 (расійскіх) танкаў і 300 верталётаў». «Забіць бандэраўцаў». «Сволач кожны ўкраінафоб». «Даунам смярдзяць мне русафілы і ўкраінафілы!» Дастаткова? Дастаткова. Але ж адпраўной кропкай гэтай бруднай дыскусіі (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF