Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

Эліта і сіта

Уладзімір ХІЛЬМАНОВІЧ

Не кожнаму знакамітаму чалавеку ўдаецца прайсці праз выпрабаванне „меднымі трубамі”. Асабліва калі гэтыя трубы расійскага Газпрама. Вось, здавалася б, вядомыя і нават вялікія акторы — усё прайшлі — і ваду, і агонь, пралілі шмат поту і багата фарбы-крыві, прынамсі на кіназдымках. А вось спакушэнне славай і папулярнасцю годна перажыць здольны далёка не кожны. Вось і кідаюцца наросхрыст знакамітасці — хто ў татальны блуд ці вычварэнствы, хто ў наркотыкі, хто ў беспрасветны алкагалізм, часта перамешваючы адно з другім. Часам састарэлыя зоркі экранаў робяцца недарэчнымі і незразумелымі. Але дзівацтва дзівацтву розніца. Калі Брыджыт Бардо лічыць галоўнай праблемай нашага свету абарону жывёлы і змаганне з тымі, хто носіць натуральныя футры — гэта і зразумець можна ў значнай ступені, і паіранізаваць над знакамітай бабулькай. Іншая рэч, калі зоркі сусветнага кіно пачынаюць падтрымліваць рэжым, што пагражае мірнаму існаванню народаў. Вось якраз апошнім часам пацягнулася чарада знакамітасцей у пуцінскую Маскву: атлусцелы да непрыстойнасці француз (ці ўжо „новы рускі”?) Жэрар Дэпардзьё, непазнавальны, ледзь злезшы з іголкі, ці зрабіўшы невялікі перапынак, Мікі Рурк, дэзарыентаваны і недалёкі колішні супермен з жалезнымі біцэпсамі Стывен Сігал. Сёння яны — не проста пастарэўшыя зоркі сусветнага кінематографа, а прапагандысты крамлёўскага рэжыму — апранаюць кашулькі з выявай Пуціна, ухваляюць агрэсію ва Украіну. І той жа Дэпардзьё (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF