Ніва № 34 (3041), 24 жніўня 2014 г.

ХХ Спасаўскія запусты

Аляксей МАРОЗ

«Спасаўскія запусты» — вялікае, прэстыжнае мерапрыемства, арганізаванае беларусамі Бельска-Падляшскага. Юбілейныя ХХ «Спасаўскія запусты» асабліва ўрачыста 10 жніўня наладзілі ў гарадскім амфітэатры ў Бельску-Падляшскім і Тапчыкалах Павятовая ўправа БГКТ у Бельску, Самаўрадавае аб’яднанне «Бельская кааліцыя», Бельскі дом культуры, Аб’яднанне «Музей малой айчыны ў Студзіводах» і Гмінны асяродак культуры ў Орлі, з фінансавай падтрымкай бурмістра і Рады горада Бельск-Падляшскі, старасты і Рады Бельскага павета ды войтаў і Рад гмін Орля і Бельск-Падляшскі. Мерапрыемства адкрылі выконваючы абавязкі бурмістра Бельска-Падляшскага Яраслаў Бароўскі, бельскі віцэ-стараста Пётр Божка і старшыня ПУ БГКТ Васіль Ляшчынскі.

— У дзевяностых гадах беларускія фальклорныя імпрэзы ладзіла ў Бельску Галоўнае праўленне БГКТ, а мы хацелі актывізаваць мясцовае грамадства і беларускія арганізацыі ды наладзіць беларускае мерапрыемства сваімі сіламі, без дапамогі Беластока. Гэта атрымалася і ў палове дзевяностых гадоў мы арганізавалі першыя «Спасаўскія запусты», якія добра ўспрымаюцца грамадствам. Тады бурмістрам Бельска-Падляшскага стаў Андрэй Сцепанюк (сённяшні дырэктар Бельскага белліцэя — А. М.), які фінансава падтрымаў нашую імпрэзу. Зараз у нас шмат спонсараў і варта было б — апрача абрадаў, песень і танцаў — увесці новыя прапановы. Добра было б, каб «Спасаўскія запусты» сталі мерапрыемствам, якое разраслося б на цэлы горад. Варта (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF