Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Вайна І Чыгунка (ч. ІІІ)

Cпісаў Аляксандр ВЯРБІЦКІ

Успаміны Уладзіміра Клімюка, народжанага 18 лістапада 1923 года ў Цісоўцы, сына Іосіфа і Анастасіі.

На канец амаль не развітаўся я з жыццём. Была нядзельная раніца і нешта мяне спакусіла пайсці да нейкага гаспадара і купіць некалькі кілаграмаў бульбы; некаторыя давалі дарма. Зайшоў я да сціплага доміка, пастукаў у дзверы, увайшоў. У кухні гаспадар сярэдняга ўзросту снедаў, і я яму сказаў, што хачу купіць некалькі кілаграмаў бульбы. У той час глянуў я на сцяну, а там вісіць карычневы мундзір і шапка з трупным чэрапам. Я пабляднеў, затрэсліся ногі; ён глянуў на мяне і загадаў ісці прэч. Я пакланіўся і развітаўся. Ён ведаў, што такія як я жывуць у бараках. Ягоная эсэсаўская фармацыя Totenkopf была важнейшай за жандармерыю і калі б ён паведаміў адпаведныя органы, было б са мною туга. Аднак, відаць, не хацеў ён псаваць сабе і сям’і добрага настрою. Гэта быў мой апошні выхад да гаспадароў.

Мне запамяталіся даязныя дарогі да гаспадарскіх сяліб. Яны былі вузкія, і гмінныя дарогі таксама былі вузкія. Пры дарогах, нават у лесе, стаялі лавачкі, а на іх дзесяці- і дваццацілітровыя бітоны з малаком. Вазак, едучы раніцай на фурманцы, проста з воза забіраў тыя бітоны ў малачарню, а апоўдні ехаў назад і пустыя ўжо, напэўна падпісаныя, бітоны стаўляў на тыя ж лаўкі на абочыне дарогі, а вечарам гаспадар забіраў іх дахаты. У нас у той час такое было б немагчымае.

У Тыльзіце здарылася мне іншая (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF