Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Дзякуючы беларускай мове

З аднакласніцай Раісай САМОЦІК-САНГАР размаўляе Аляксандр Вярбіцкі.

— Пачну з асабістага ўспаміну. Калі мне было пяць ці шэсць гадоў, мае бацькі выслалі мяне адвячоркам да сваякоў у Лешукі з нейкім даручэннем. Заглянуў я на ляшуцкую вуліцу, а там поўна коней, кароў, авечак, гусей, курэй, людзей. Такога мноства я яшчэ да таго часу не бачыў, завярнуўся і даў драла на свой спакойны ляўкоўскі хутар. А як Ты ўспамінаеш свае Лешукі таго часу?

— Гэта была вельмі дынамічная вёска. Было многа старэйшых людзей, якія сядзелі на лаўках з унучкамі; цяпер старых людзей не відаць, неяк пуста зрабілася. І было тады многа моладзі, якая ўсюды вучылася. Амаль у кожную суботу ладзілі патанцоўкі — у вёсцы былі тры танцавальныя пляцоўкі. Прыязджала наша моладзь з Гайнаўкі і Беластока, было весела. Мае дваюрадныя сёстры прыязджалі да нас з Беластока і для іх дзяцінства асацыюецца менавіта з Лешукамі, што ў Лешуках было найпрыгажэй.

— У маёй хаце з вялікай павагай гаварылася пра лешуцкіх настаўнікаў — Шуру і Алёшу. Як Ты іх успамінаеш, бо ж Ты ў іх вучылася...

— Аляксандр Харкевіч, дырэктар школы, быў маім хросным бацькам, а Аляксей Харкевіч — гэта мой дзядзька...

— Калі я канчаў пачатковую школу, то ў Лешуках былі наладзілі вучнёўскую сустрэчу школьнікаў, на якой прысутнічалі таксама вучні з Лукі і Ляўкова. І там нам прэзентавалі нешта накшталт легенды, што Лешукі заснаваў нейкі Ілья — Eliasz. Дарэчы, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF