Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Ключ да культуры

Міра ЛУКША

14 гадоў таму, 2 красавіка 2000 года, улады „ўмярцвілі” пасажырскі цягнік на шляху Беласток — Зубкі, праз Саколе. Ад цягніка засталіся толькі сантымент і добрыя ўспаміны. У жніўні, у спякоту (34 градусы па Цэльсію) дарогу паўз пуцёў з аднаго боку і дужага лесу злева адольваю пешшу 3 кіламетры па ўвязнучым ад гарачыні асфальце. І аж прымройваецца мне, быццам фатамаргана ў летнім мроіве, на пагорку вядомы мне здаўна Людовы дом. Той самы, яшчэ нядаўна зруйнаваны — ды не той — элегантны, сучасны. Пасля „еўрарамонту”. Сёння свята Таварыства сяброў Саколя, якое ўнесла ў яго новы дух. Мноства мерапрыемстваў, яднаючых жыхароў цяперашніх і выхадцаў, шэсць выдадзеных кніг...

— Заснавалі мы з жыхарамі Тварыства сяброў Саколя, — расказвае Барбара Пахольская, старшыня. — Былы Людовы дом ажыў! Успамінала мая мама: „Падставоўку кончыла я ў Саколю. Змяшчалася ў Людовым доме збудаваным у 1937 годзе. Жыхары збіралі на гэтую мэту грошы, аддалі пад інвестыцыю свае ўчасткі. Мужчыны ставілі сцены, клалі дах. Сакаляне рабілі тут патанцоўкі і вяселлі”. А тата: „Мы таксама хадзілі туды на забавы”. У 1972 г. у ЛД узнік быў клуб „Рух”. Дзейнічаў тут Саюз вясковай моладзі, два тэатры. Усё штосьці адбывалася. Аж да 80-х гадоў, калі ліквідавалі клуб і школу. Ад тае пары будынак стаяў пусты. Толькі ў 2004 г. мастачка Агнешка Тарасюк з Асацыяцыі культурнай адукацыі „ВІДОК” у Беластоку стварыла „Рэгіянальны цэнтр аховы краявіду”. Дзякуючы гэтаму (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF