Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Лета з беларускімі традыцыямі

Аляксей МАРОЗ

Беларускія этнаграфічна-музычныя майстар-класы «Лета з традыцыямі», якія ладзіць на сваёй тэрыторыі Музей малой айчыны ў Студзіводах, здабылі ўжо заслужанае прызнанне ў дзетак, моладзі і бацькоў. Прымалі ў іх удзел вучні з Польшчы, Рэспублікі Беларусь, а таксама з іншых краін, якіх бацькі — выхадцы з Бельшчыны. На ХІ выпуск «Лета з традыцыямі», які адбыўся ў ліпені, прыбыла моладзь з Беласточчыны, Варшавы, Кобрына і Хаціслава, што на Палессі, разам каля 30 асоб.

Вучні выяўлялі задавальненне, што маглі вучыцца традыцыйным заняткам продкаў, даўнім песням і танцам. Завязаліся міжнародныя знаёмствы, а маладыя людзі прыемна праводзілі час у вялікай кампаніі. Інструктары майстар-класаў вельмі высока ацанілі ткацтва і вышыўку народнай ткачыхі Сцепаніды Сцепанюк з Дарапіевіч, распаложаных каля Маларыты. Выстаўка яе работ была адкрыта ў вясковай хаце Студзіводскага музея падчас падвядзення вынікаў дзейнасці летніх майстар-класаў. Бабуля Сцепаніда вучыла дзетак і моладзь беларускаму народнаму ткацтву.

Калі я прыехаў у Студзіводскі музей, вучні і іх апекуны знаходзіліся ў мяшчанскім доме, музейнай вясковай хаце і на прымузейным панадворку, рыхтуючыся да завяршальнай сустрэчы, на якую прыбылі сямейнікі ўдзельнікаў майстар-класаў.

— Арганізаванне майстар-класаў «Лета з традыцыямі» поўнасцю апраўдалася. Вучні з Бельшчыны і прыезджая моладзь не толькі вучацца рукадзеллю, якое ў мінулым было (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF