Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Зайздрасць у адпаведнасці з законам

Ева СЦЕПАНЮК

— Каб меў пісталет, застрэліў бы гада, — кажа Яраслаў Г. Гэта пра суседа, які да нядаўна быў „добрым чалавекам”. За пяць гадоў суседства паміж імі не было сваркі, непаладак. Наадварот, часам выпівалі ў альтанцы ды гаманілі пра палітыку і людзей са свету...

— І тут, мабыць, штось ляпнуў, — думае ўголас мой герой, — перабраў у словах.

Яраслаў Г. — чужынец сярод аднапляменцаў. На час сустрэчы са мной ён апрануўся ў беларускую вышыванку. Набыў яе на археалагічным фэсце ў Збучы.

— Нашы людзі гэтага не цэняць, — кажа з горыччу. — Пытаюць, ці ўжо ў якім калектыве з бабулькамі не спяваю?!

Бо хоць ён адной нацыянальнасці і веры, што і ўсе ў вёсцы, для мясцовых ён пан з Варшавы, навалач. Усё, што прыдумае, адразу раскрытыкуюць, а пасля падбіраюць як сваё.

Яраслаў Г. — першапраходзец па агратурызме ў Н. Такія заўсёды дастануць у гомэль. Кажа, што да яго прыезду ў вёсцы адно кароў даілі і наракалі на еўропу. А зараз ужо трох чалавек агратурызмам займаюцца. Мужыкі разбагацелі. Адзін перад другім машынай хвастаецца — у каго даражэйшая. А ўжо найбольш той сусед, які нарабіў яму смуроду.

Яраслаў Г. ведае, як гэта ўсё скончыцца.

— Трэба мне ўсё кінуць і з’язджаць адгэтуль, — падводзіць сваю апошнюю паразу, — бо я тут як прычапі кабыле хвост. Зрабіў справу і довімдзеня!

* * *

У Н. ехала я па новай веласіпеднай сцежцы. Навокал дарогі распасціраліся квяцістыя лугі, (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF