Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Падляшша адкрытае

Мацей ХАЛАДОЎСКІ

Што і раз рознага тыпу няўрадавыя ці самаўрадавыя арганізацыі абвяшчаюць конкурсы, датычныя мультыкультуралізму і ўсялякіх разнастайнасцей — падляшскага багацця. Нядаўна Цэнтр падтрымкі няўрадавых арганізацый (ЦПНА — OWOP) у Беластоку разам з Ваяводскай управай Падляшскага ваяводства запрасілі прадпрымальнікаў, прадстаўнікоў мясцовых органаў улады, грамадскіх дзеячаў, працаўнікоў культуры і навукі прыняць удзел у конкурсе «Падляшша адкрытае». Як заяўляюць арганізатары, ён накіраваны на садзейнічанне людзям і ініцыятывам з Падляшша, якія — спасылаюся літаральна на арганізатараў — паважаюць рознасць іншых культур, чэрпаюць з разнастайнасці нашага рэгіёна, аб’ядноўваюць жыхароў праз межы, будуюць дыялог, навучаюць культуры супрацоўніцтва, вядуць бізнесовыя, навуковыя і культурныя мерапрыемствы з іншымі краінамі. Конкурс праводзіцца ў трох галінах: трансгранічнасць, мультыкультуралізм, грамадскі капітал, ды ў дзвюх катэгорыях: асоба і ініцыятыва. Дзеянні ўдзельнікаў ацэніць Капітул, прызначаны арганізатарам конкурсу, значыць ЦПНА. Будзе ён ацаняць: узаемадзеянне ідэй (напрыклад, уклад ва ўмацаванне канкурэнтаздольнасці рэгіёна, культурнае, эканамічнае, грамадскае развіццё, уплыў на прасоўванне рэгіёна/месца, паляпшэнне якасці жыцця жыхароў, прыцягненне грамадскасці, інтэграцыя грамадскасці рэгіёна/рэгіёнаў.) — 0-10 балаў; устойлівасць супрацоўніцтва/ дзеянняў (доўгатэрміновыя і сацыяльна-эканамічныя вынікі прынятых (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF