Ніва № 33 (3040), 17 жніўня 2014 г.

Вайна і мір

Міраслаў ГРЫКА

Паўтараю ўпарта, што ёсць кепска. І не толькі таму, што пуцінская варварыя бушуе па Украіне. Перш за ўсё дрэнна таму, што пушчаная ў рух машына вайны не можа быць спынена з дня на дзень. Нават Пуцін не можа гэтага зрабіць. Гэта пытанні лагістыкі, прапаганды. Гэта ваенныя працэдуры. Гэта перанакіраванне эканомікі на патрэбы арміі. Гэта дзясяткі, калі не сотні тысяч людзей, непасрэдна ўцягнутых у падтрыманне ваеннай машыны ў найвышэйшай гатоўнасці. Яе гашэнне ўяўляе сабой працяглы працэс і вельмі ён дарагі. Ці Расія гэта можа сабе дазволіць? Ці Расія можа сабе дазволіць на мір?

Практычна межы паміж Еўропай і Расіяй ужо даўно перарывістыя. Гэта ляжала ў інтарэсах абодвух бакоў. Старанна гэта выкарыстала пуцінская агентура. Вядома, што яна пракралася амаль да каранёў дзяржаўнага стану ўсіх краін былога савецкага блока. Акрамя таго, нельга сумнявацца, што таксама глыбока пранікла яна ў прамыслова-банкірскія асяроддзі Германіі або Вялікабрытаніі. А яны ў сваю чаргу ўплываюць на палітыку сваіх урадаў. Здавалася б, еўрапейская палітыка ва ўсім здамінавана стратэгічнымі інтарэсамі Расіі. Прыклад беспакаранасці ў раздзіранай Украіне — лепшы доказ таму. Быццам бы Еўропа абураная гэтым, быццам накладвае далейшыя санкцыі на пуцінскія ўлады, і, больш за тое, нават смела прымае расійскія контрсанкцыі, але і так мы ўсе ведаем, што палітычны баланс страт з абодвух бакоў дакладна эканамічна скалькуляваны. Расія і Еўропа — сінергетычны (...)


поўны тэкст артыкула ў друкаваным варыянце газеты або праз тыдзень у архіўным выпуску Нівы.PDF